Браніраванне вясельнай сукенки
Паслуга браніравання вясельнай сукенкі аказваецца для сукенак, якія аддаюцца ў арэнду і складае 10% ад цаны арэнды на працягласць да двух тыдняў. Гэтая паслуга заключаецца ў тым, што сукенка здымаецца з арэнды, перамяшчаецца з стэнду і чакае вашага свята. За тры дні да вяселля сукенка падрыхтоўваецца да выхаду, распраўляецца, калі трэба прапарваецца каб даць аб'ем.
І вельмі важная заўвага, калі вы браніруеце сукенку, то ўжо да вашага вяселля яна не толькі не будзе аддадзена ў арэнду, але і нават ніхто не будзе яе прымяраць. Усё для таго, каб вы атрымалі сукенку менавіта ў такім стане, у якім вы рабілі прымерку. Сукенкі часам могуць быць пашкоджаны нават падчас прымеркі.
Пры арэндзе за тры дні да вяселля, кошт браніравання ўключаецца ў кошт арэнды.
Калі вы арандавалі з браніраваннем, але па нейкіх прычынах адмовіліся ад арэнды, то кошт браніравання не вяртаецца.