Гатовыя вясельныя сукенкі ад дызайнера

У продажы — новыя вясельныя сукенкі з гатовых калекцый. Кожная з іх прыдумана, спраектавана і пашыта дызайнерам Маргарытай Зубко.

Вы не знойдзеце падобных сукенак больш нідзе: усе мадэлі створаны па эксклюзіўным дызайне.

Для Вас на выбар — больш за 30 гатовых сукенак. Розныя сілуэты, стылі, тканіны, фактуры і адценні — ні адна не паўтарае другую. Але кожную аб'ядноўвае адно: любоў да вясельнай эстэтыкі, увага да дэталяў і імкненне стварыць нешта непаўторнае. Нават самая патрабавальная нявеста знойдзе тут нарад да спадобы.

Не знайшлі сукенку мары? Не ўпэўненыя, ці падыдзе Вам тая ці іншая мадэль? А можа, у Вас ужо ёсць ідэя, як павінен выглядаць Ваш вобраз? Запрашаем на індывідуальны пашыў — і мара стане рэальнасцю.